РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Агульныя гістарычныя звесткі
Герб горада Рэчыцы Згодна археалагічных звестак тэрыторыя Рэчыцкага раёна была заселена яшчэ каля 100 тыс год таму. Продкамі сучасных жыхароў Рэчыцы былі плямёны дрыгавічаў. Горад Рэчыца ўзнік і вырас на месце іх паселішча на гандлёвым шляху "Із вараг у грэкі" Прынята лічыць, што першы летапісны успамін аб Рэчыцы адносіцца да 1213 года ў Гусцінскім летапісу, але Ў 1900 годзе ў Маскве выйшла кніга Л.Вінаградава "Гомель: Его прошлое и настоящее 1142-1900г.г." Вінагградаў рупіўся адшукаць звесткі толькі пра Гомель, і знайшоў. Разам з Гомелем у тым летапісу, які вывучаў Вінаградаў успаміналася і Рэчыца. "Новгародцы нычаша воеваци по Днепрю городе Черниговскее и взяша Речице на щит и иные городи мнозе...". Таксама быў названы і год гэтай падзеі - 1034 ( магчыма 1134). Такім чынам, дакладна невядома якую дату лічыць адпаведнай сапраўднасці. На працягу 12-13 ст. рэчыцкія землі належалі кіеўскім і чарнігаўскім князям, але ў час княжэння Гідэміна Рэчыца ўвашла ў склад ВКЛ. Ў 1564-1566г.г.г.яна становіцца паветовым горадам Мінскага ваяводства ВКЛ, а потым Рэчы Паспалітай. З 1793 года Рэчыца ўваходзіць у склад Расійскай імперыі. З 1797 года Рэчыца уездны горад Мінскай губерні З канца 14 ст . горадам валодаў князь Вітаўт, які пабудаваў тут замак "з сасновага дрэва". Яго спалілі казакі Залатарэнкі ў 1654 годзе. Рэчыца атрымала Магдэбургскае права ў 1511годзе. Ў 1634 годзе рэчыцкі стараста А. Слушка пабудаваў у горадзе дамініканскі манастыр і касцёл, пры якім была адчынена першая бібліятэка( 270 тамоў). Першая праваслаўная царква існавала ў горадзе з канца 11 ст..Не аднойчы рэчычанам прыходзілась змагацца за незалежнасць свайго края.У 13 ст. яны змагалісь з перакопскімі татарамі, у 1410 годзе рэчыцкая дружына змагалась пад Грунвальдам. Жыхары горада удзельнічалі ў казацка-сялянскіх вайнах.. Тады і быў састаўлены першы план горада і малюнак горада. Аўтарамі з'являюцца артылерыйскі капітан польскага войску Эйгерд Хрыстоф і ротердамскі жывапісец Вестерфельд фон Авраам. Пасля вайны 1654-1667г.г. Рэчыца страціла сваё стратэгічнае становішча. Прывілеем 1734 года Рэчыца была падаравана ва ўладанне Радзівілам. У гады Айчынай вайны 1812 года ў Рэчыцы быў галоўны склад Паўднёвай рускай арміі і часовая рэзідэнцыя мінскага губернатара. На пачатку 19 ст. у горадзе было 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, драўляны каталічскі кляштар і сінагога. Жыхароў налічвалася 1770 чалавек, з іх 83 адсотка складалі мяшчане. Асноўнымі заняткамі былі земляробства, рыбная лоўля, раметніцтва, і сплаў лесу. Рэчыца была ў арэндзе, а потым у "пажыццёвым" уладанні баранэсы Корф. Далучэнне да Расіі прывяло к уздыму эканомікі. На тэрыторыі Рэчыцкага уезда былі пабудаваны некалькі паташных заводаў, завод па вырабу шкла, Таксама сплаўлялі лес на Ўкраіну. На аўчарных заводах выраблялі сукно для арміі. Ў 1863-1864 г. Рэчыца была на ваеным становішчы. У 1873 годзе у Рэчыцкім уездзе праводзіліся работы Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот. Галоўная мэта - павялічэнне даходаў казны і падрыхтоўка да будаўніцтва жалезнай дарогі. У 1878 годзе ў Васілевічах была адкрыта метэаралагічная станцыя, у 1882 годзе адкрыта параходнае суадносіцтва па Дняпру, а ў 1865 годзе прашла жалезная дарога. Згодна Першай Усеагульнай перапісі насельніцтва Расійскай імперыі 1891 года Рэчыцкі уезд меў 23 воласці, 749 населенных кропак. Плошча складала 11 087,5 кв. вярсты, насельніцтва 221 771 чалавек. У Рэчыцы было 9 280 жыхароў. Працавалі 2 лесапільні, 2 півамедавараных завода, маслазавод, і г.д. У горадзе было прыхадское вучылішча, 2-х класнае народнае габрэйскае вучылішча, некалькі габрэйскіх малітвеных школак, Каля 60 % насельніцтва складалі габрэі. У 1939 годзе насельніцтва Рэчыцы складала 30 тыс. чалавек, а райёна 57 тыс чалавек. Зараз колькасць жыхароў Рэчыцы каля 65 тыс. чалавек. Рэчыцкі раён размешчаны ў цэнтральнай часткі Гомельскай вобласці, пераважна на правабярэжжы Дняпра. Утвораны 8.12. 1926г. Плошча 2,7 тыс кв. км. Населеных пунктаў 195, у тым ліку гарадскі пасёлак Зарэчча і гарады Рэчыца і Васілевічы. Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся. Рэльеф равнінны. Карысныя выкапні: нафта, спадарожны газ, торф, гліна,пяшчана-жвіравы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,7 па Цэльсію, ліпеня- + 18,6 па Цэльсію. Ападкаў 610мм за год. Па тэрыторыі раёна цячэ Дняпро з прытокамі Бярэзіна і Ведрыч( правыя). Пад лесам 44,2 % тэрыторыі. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка і шаша Гомель-Калінкавічы. Ад Рэчыцы ідуць автамабільныя дарогі на Лоеў, Хойнікі, Бабруйск, Жлобін.Дняпро і Бярэзіна з'яўляюцца суднаходнымі рэкамі.
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |