Паважаныя сябры!

Вітаем Вас на рэгіянальным партале “Рэчыца"!
Партал створаны 24 траўня 2007 г. і спачатку дзейнічаў у пробным рэжыме. З 20.10.07 партал знаходзіцца ў поўнавартасным рэжыме дзеяньня і працягвае пашырацца.
Вы можаце зарэгістравацца на партале – гл. радок “Рэгістрацыя”, тады ў Вас будзе магчымасьць рабіць камэнтары да ўсіх матэрыялаў і весьці свой блог. Рэгістрацыя можа рабіцца пад сапраўдным імём ці псэўданімам. У сваіх камэнтарах і блогу Вы можаце разьмяшчаць Вашыя тэксты, фотаздымкі і кароткія відэязапісы.
На партале выкарыстоўваюцца як клясычны, так і афіцыйны правапісы - у залежнасьці ад жаданьня аўтараў. Некаторыя старонкі могуць знаходзіцца ў стадыі стварэньня альбо перапрацоўкі - просім прабачэньня за тое, што інфармацыя на іх часова адсутнічае альбо няпоўная. Вашыя прапановы і заўвагі адносна парталу Вы можаце даслаць на электронны адрас, які пададзены ўнізе старонкі.
З найлепшымі пажаданьнямі -
адміністрацыя парталу