РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Палітычныя партыі ў нашым горадзе і раёне
Алесь Кацсьцючэнка. Тэл.: 4 33 17
Партыя створаная ў 1994г. злучэньнем двух партый — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створаная ў 1990 г.) і Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.), дзейнасьць партыі у Рэчыцкім раёне – з 1994 г. Асноўныя мэты. Садзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносінаў, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцьця грамадзтва; абарона правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства; садзейнічаньне стварэньню ўмоваў для павышэньня ўзроўню жыцьця грамадзянаў шляхам рашучага рэфармаваньня эканомікі, інтэграцыі краіны ў сусьветнае эканамічнае супольніцтва. (Паводле Статуту АГП)
Партыя БНФ
Кантактная асоба ў Рэчыцы: Валер Пуціцкі Тэл.: 3 45 69, +375 29 351 79 78 Электронная сувязь: pucickі@tut.by
Партыя створаная ў 1992 г. сябрамі грамадзкага аб’яднаньня “БНФ Адраджэньне”, якое заснаванае ў 1989 г., дзейнасьць партыі у Рэчыцкім раёне – з 1992 г. Асноўныя мэты. Галоўная мэта Партыі БНФ - свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі. Партыя БНФ імкнецца: да Свабоды, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў; да незалежнасьці Беларусі, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай; да дабрабыту, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці; да адраджэньня, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў. Партыя БНФ – за эўрапейскі выбар Беларусі. Погляды Партыі БНФ знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі. (Паводле Праграмы Партыі БНФ.)
Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ)
Кантактная асоба ў Рэчыцы: Уладзiмiр Шэiн
Партыя камуністаў беларуская створаная ў 1991 г. (вядзе сваю гісторыю з І зьезду Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая дзейнічала і ў Беларусі – Менск, 1898 г.); дзейнасьць ПКБ у Рэчыцкім раёне – з 1992 г. Асноўная мэта. Аб’яднаньне і палітычнае разьвіцьцё работнікаў наёмнай працы для дасягненьня поўнага вызваленьня ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах, і будаўніцтва безклясавага грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці. Прыклады дзейнасьці ў Рэчыцкім раёне. Прадстаўнікі ПКБ у Рэчыцкім раёне ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзеньні наступных акцыяў, палітычных кампаніяў і іншых мерапрыемстваў:
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |