РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГомель: АДС акрэсьлілі ўмовы свайго ўдзелу ў выбарахСёньня ў Гомелі рэгіянальная каардынацыйная рада АДС абмеркавала ўмовы далейшага ўдзелу апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнцкіх выбарах. Як паведаміў Радыё Свабода старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, рада вырашыла ня ўдзельнічаць у выбарах, калі ня будуць зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты ўсе вылучэнцы апазыцыі альбо калі ўлады ня ўключаць ва ўчастковыя камісіі ўсіх прапанаваных прадстаўнікоў АДС. Рашэньне скарэктавана з улікам адмовы камісіі Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 зарэгістраваць ініцыятыўную групу дэмакратычнага актывіста Пятра Кузьняцова, а таксама адмовы абласных уладаў уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі пяць прадстаўнікоў АДС. Цяпер на Гомельшчыне подпісы за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты зьбіраюць ініцыятыўныя групы 16 дэмакратычных прэтэндэнтаў. Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зьбіраюцца накіраваць каля 250 сваіх прадстаўнікоў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |