РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДырэктара прадпрыемства, дзе працуе прэтэндэнт у кандыдаты, выклікалі ў падатковую інспекцыю
У пятніцу 15 жніўня дырэктара прыватнага прадпрыемства “Аліда і К” ў Рэчыцы А. Шабетніка выклікалі ў падатковую інспекцыю. Там яго распытвалі, ці сапраўды ў гэтым прадпрыемстве працуе В. Пуціцкі, які вылучаны прэтэндэнтам у кандыдаты. Размова вялася ў прысутнасці нейкага чалавека ў цывільным.Як паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дырэктару далі зразумець, што ў хуткім часе яго могуць чакаць пашыраныя праверкі. На пытанне супрацоўніцы падатковай інспекцыі аб тым, дзе працуе жонка В. Пуціцкага, чалавек ў цывільным адказаў: “Пакуль у школе.” В. Пуціцкі – старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ. Раней працаваў на чыгунцы, але з ім не працягнулі працоўны кантракт, і некалькі месяцаў ён быў беспрацоўны. Нядаўна ўладкаваўся намеснікам дырэктара па планаванню ў прыватнае гандлёвае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Аліда і К”. У Рэчыцкай выбарчай акрузе сабраныя подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне В. Пуціцкага кандыдатам у дэпутаты. Ён вылучаны ў дэпутаты і на з’ездзе Партыі БНФ 9 жніўня. Канкурэнтам В. Пуціцкага “ад улады” з’яўляецца начальнік фінансавага аддзелу Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Сачанка. Алег Шабетнік – кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У Рэчыцкай выбарчай акрузе ён уваходзіць ва ўчастковую камісію Чэхаўскага выбарчага ўчастку № 6. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Код YouTube/GoogleVideo Беларусь і сьвет
Блог
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |