РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSРэчыца: За “нязручныя” пытанні акруговая камісія пагражае вынесці папярэджанне назіральніку
У Рэчыцы яшчэ да пачатку перыяду агітацыі апублікаваны артыкулы пра чыноўніка райвыканкама Алу Ісачанку, якая вылучаецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Назіральнік Уладзімір Кошчанка пацікавіўся, хто яе вылучыў – у адказ яму паабяцалі скласці пратакол аб парушэнні назіральнікам свайго статусу. 18 жніўня назіральнік Ул. Кошчанка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запытаў у акруговай выбарчай камісіі, ад якога працоўнага калектыву вылучана ў дэпутаты А. Ісачанка. Члены камісіі адказалі, што калі ён будзе задаваць “нязручныя” пытанні, то яны складуць пратакол аб парушэнні Кошчанкам статуса назіральніка з вынясеннем папярэджання. Між тым, артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца “адкрыта і галосна”. 21 жніўня рэчыцкая газета “Тэлевід-інфо” паведаміла, што А. Ісачанка вылучана ў дэпутаты працоўным калектывам Рэчыцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |