РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗаява Рэчыцкай арганізаціі партыі БНФ да выбараў у Нацыянальны сход.Заява партыі БНФ да парламентскіх выбараў . Напачатку 90-х гадоў, калі Беларусь дзякуючы Беларускаму Народнаму Фронту толькі-толькі адрадзіла сваю Незалежнасьць, заходнія аналітыкі казалі: вы першымі сярод постсавецкіх краінаў уступіце ў Эўрапейскі Зьвяз, бо вы працавіты народ, маеце добрае геаграфічнае становішча, стартавы прамысловы патэнцыял. Але за апошнія 14 гадоў мы змарнавалі той шанец і прапусьцілі ўперад сябе бальшыню нашых суседзяў. Ці можам мы вырвацца з тупіку і вярнуцца на магістральны шлях разьвіцьця свабоднай часткі чалавецтва? Партыя БНФ перакананая, што можам. · Асноўным фактарам разьвіцьця эканомікі ў нашай краіне павінен быць нацыянальны капітал. Але сёньня, калі ўлада не дае людзям сумленна зарабіць, мноства таленавітых прадпрымальнікаў сядзіць па турмах альбо вымушана пакінулі краіну. Бальшыня беларусаў ня мае грошай, каб паўдзельнічаць ва ўжо пачатай прыватызацыі. Таму ў Беларусь прыходзяць расейскія алігархі са сваімі бандыцкімі норавамі, а за алігархамі стаіць Крэмль са сваімі патрабаваньнямі аддаць Расеі Белтрансгаз, Салігорск, нафтахімію і буйныя заводы. Але беларусы не павінны ператварыцца ў наёмных работнікаў на пабягушках у расейскіх алігархаў. Краіне тэрмінова патрэбна спрасьціць падаткавае заканадаўства, рэгістрацыю малых і сярэдніх бізнэсаў, спыніць незаконныя паборы з прадпрымальнікаў, каб беларусы самі змаглі ўдзельнічаць у прыватызацыі.
Доля малых прадпрыемстваў у беларускім ВУП складае 8,4%. А трэба, як у Эўразьвязе, 40%, каб асновай стабільнага грамадзтва стала сярэдняя кляса - працавітыя, адказныя, заможныя людзі. Таму мы за найменшыя падаткі і мінімум дзяржаўнага ўмяшальніцтва для малога й сярэдняга бізнэсу.
· Школу Беларусі трасе ад безупынных неабгрунтаваных рэформаў. Сапраўдныя мэты цяперашняй рэформы – аддаліць адукацыйную сыстэму краіны ад эўрапейскіх стандартаў, скараціць колькасьць людзей, гатовых і ахвочых паступаць ва ўнівэрсытэты (“каб было каму стаяць ля станка”), а галоўнае – скараціць колькасьць настаўніцкіх ставак на 10 тыс., зэканоміць на сацыяльнай сфэры. Мы – за спыненьне неабгрунтаванай, непадрыхтаванай, шкоднай для школы рэформы. Мы за вятаньне Беларусі да сусьветнага досьведу сярэдняй і вышэйшай школы. · У Эўразьвязе на мэдыцыну выдаткоўваецца 9% ВУП, у ЗША — 15%. А ў Беларусі - 4,2%, або 1 трыльён 026 мільярдаў рублёў. На МУС і КДБ – удвая больш. Дзе браць грошы на паляпшэньне мэдычнай абслугі насельніцтва, для нас відавочна. Акрамя таго, трэба ісьці за цывілізаваным сьветам і паступова ўкараняць страхавую мэдыцыну: хай тое, што фактычна сёньня ёсьць платнымі паслугамі, становіцца такімі фармальна, зь яснымі тарыфамі і стаўкамі. · Улада заняволіла й зьняважыла ўсе групы насельніцтва: дзяржаўных рабочых і службоўцаў – кантрактнай кабалой, прадпрымальнікаў – непрадказальнымі правіламі й невыноснымі падаткамі, пэнсіянэраў – скасаваньнем сацыяльных гарантыяў. Годнасьць і магчымасьці кожнага чалавека павінны быць абароненыя законам. · “Прынцып аднаго акна” ператварыўся ў пародыю. Нездарма людзі, якія спрабавалі дабіцца праўды, кажуць: адно акно, але шмат дзьвярэй. Беларусі трэба рэальнае, зь бюджэтнымі інструмэнтамі, мясцовае самакіраваньне. Трэба, каб звароты мясцовай грамады заканадаўча вымагалі тэрміновай рэакцыі адпаведнага чыноўніка, а іх ігнараваньне каралася б судом.
· Скасаваньне сацыяльных гарантыяў закранула мільёны людзей. Але ва ўсіх дэмакратычных краінах Эўропы з рынкавай эканомікай такія гарантыі інвалідам, пажылым, студэнтам – ёсьць. Павінны быць і ў нас. Аднак зараз вонкавы доўг Беларусі дасягнуў 12 мільярдаў даляраў. Дзе ж браць сродкі на забесьпячэньне сацыяльнага мінімуму? Унутраныя крыніцы відавочныя. Трэба рашуча спыніць фінансаваньне зь дзяржаўнага бюджэту, а таксама ў прымусовым парадку з прыватнага бізнэсу, паказушных, не першаступеннай важнасьці для эканомікі й бясьпекі краіны, праектаў накшталт лядовых палацаў, “лініяў сталіна” і г.д. Трэба радыкальна скараціць разьдзьмутыя сілавыя структуры і колькасьць гэтых ведамстваў. Трэба разьняволіць эканамічную ініцыятыву людзей. Трэба пашырыць базу збору падаткаў - празь легалізацыю капіталаў, спрашчэньне падатковага заканадаўства й зьмяншэньне падатковай нагрузкі на малыя й сярэднія прадпрыемствы. Калі дзякуючы гэтым захадам у беларускай эканоміцы зьявяцца прыкметы аздараўленьня, мы зможам разьлічваць ня толькі на сур’ёзныя замежныя інвэстыцыі, але на прамую фінансавую дапамогу з боку эўрапейскіх і ўсясьветных фінансавых установаў для хуткага пераадоленьня зацяжнога крызысу – без ганебных ультыматумаў, якімі сёньня абстаўляе свае крэдыты Беларусі Крэмль. · Газавы шантаж, які ўжывае Масква для захопу беларускіх прадпрыемстваў, раней – канфлікт Расеі з Украінай у Керчанскім праліве, урэшце – расейска-грузінская вайна паказваюць, што наш усходні сусед не спыняецца ні перад чым для спатоленьня сваіх геапалітычных апэтытаў. Беларусь зацягваюць у расейскія імпэрскія авантуры. Таму нам трэба прымаць няпростае, але выратавальнае рашэньне аб выхадзе з усіх вайсковых саюзаў з Расеяй і пачынаць, усьлед за Ўкраінай, шчыльную супрацу з НАТО. · Так званыя праваахоўныя органы ня маюць даверу грамадзянаў. Толькі скарачэньне неапраўдана разьдзьмутага штату міліцыі й КГБ, іх падкантрольнасьць дэмакратычнаму парлямэнту, рэальная незалежнасьць судзьдзяў ад дзяржавы могуць аднавіць судаводзтва й праваахову як падмурак бясьпекі грамадзянаў. · Злачыннасьць, амаралізм, бездухоўнасьць, алкагалізм точаць нацыю зь сярэдзіны. Трэба спыніць бясплённую (і нятанную для бюджэту) рэанімацыю мёртвых савецкіх шаблёнаў – дзяржаўнай ідэалёгіі, фальшывых грамадзкіх арганізацыяў. Наш народ мае правераныя вякамі нацыянальныя каштоўнасьці – традыцыі, мову, культуру, гістарычную памяць - і хрысьціянскія маральныя прынцыпы. Іх адраджэньне стане зарукай пэрспэктывы беларусаў як годнага эўрапейскага народу. · Мы ведаем, што зрабіць, каб цягам трох гадоў у асноўным пераадолець памылкі й злыя намеры цяперашняга кіраўніцтва. Але зьмены на лепшае магчымыя толькі тады, калі народ свабодны, калі ён выбірае ўладу падчас свабодных, справядлівых, празрыстых выбараў. Калі супернікі па выбарах разам лічаць галасы. Сёньня гэтага няма: выбарчыя бюлетэні ўлада не паказвае нікому і абвяшчае вынік, які захоча. Пакуль будзе так – у Беларусі ня будзе добрае будучыні. Заява Рэчыцкай арганізаціі партыі БНФ да выбараў у Нацыянальны сход. Кандыдат у дэпутаты на парламенцкія выбары ад партыі БНФ па Рэчыцкай акруге №44 Валерый Пуціцкі з’няў сваю кандыдатуру ў сувязі с тым, што рыхтуецца фальсіфікацыя выбарчай кампаніі. У акруговые камісіі не ўключылі прадстаўнікоў ад дэмакратычных сіл, на кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных сіл аказваўся ціск з боку падатковых камісій, на працоўных месцах і г. д.. За кандыдатамі ў дэпутаты ад дэмакратычных сіл вядзецца назіранне з боку КДБ. Рыхтуецца ўсеагульная фальсіфікацыя выбараў, дзе выбранныя кандыдаты ўжо заранее вядомы. Гэта не выбары – гэта фарс! Уладзе патрэбна каб выбары былі прызнаны легітымнамі і быў прызнаны легітымным ізноў выбраны парламент. Усё гэта патрэбна уладзе дзеля таго, каб пачаць суцельную прыватызацыю і распродаж дзяржаўнай маёмасці расійскім алігархам у абмен на танны газ і другія энергарэсурсы. Купляя ў Расіі энэргарэсурсы па фіксаваным кошце, наша дзяржава прадае іх насельніцтву ўдвая даражэй і тым самым аббірае свой народ. Вы ўжо прымалі ўдзел у адніх выбарах і “выбіралі” дэпутатаў, якія не толькі не абаранялі ў Нацыянальным сходзе вашы інтарэсы, а нават лішылі вас апошняга. Калі вы пойдзеце на гэтыя так званыя выбары, зноў у Нацыянальны сход патрапяць людзі, якія будуць абараняць не вашы інтарэсы, а інтарэсы нашай антынароднай улады. Вас лішылі ільгот, потым вас лішаць права на Радзіму. БАЙКОТ ТАКІМ ВЫБАРАМ! Гэта выбары не дзеля народа, а дзеля ўлады! Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |