РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСтыхійны страйк прадпрымальнікаў у Рэчыцы
Сёньня раніцай у Рэчыцы прадпрымальнікі Славянскага й Цэнтральнага рынкаў правялі кароткі страйк. Працу не распачынала большасьць гандляроў. Прычыну стыхійнага страйку патлумачыў актывіст прадпрымальніцкага руху з Рэчыцы Алег Шабетнік: “На Цэнтральным і Славянскім рынках у людзей падатковая інспэкцыя пачала канфіскоўваць тавар. Учора гэта рабілі, пазаўчора — ужо некалькі дзён. Людзі стыхійна спыніліся — не працавалі два рынкі. Запрасілі прадстаўнікоў падатковай інспэкцыі, райвыканкаму”. Адна з прадпрымальніц удакладніла, што падаткоўцы шмат у каго канфіскавалі прамысловыя вырабы нават за дробныя недакладнасьці ў дакумэнтах альбо сэртыфікатах: “Зачыніліся супраць сваволі падатковай інспэкцыі. У мяне канфіскавалі тавар на 3 мільёны 700 тысяч рублёў. Ідзе адразу канфіскацыя. І штраф будзе: мінімум 1 мільён 50 тысяч — максымум 1 мільён 750 тысяч. Ужо справу маю перадалі ў гаспадарчы суд”. Улагоджваць сытуацыю на рынку прыяжджаў намесьнік старшыні райвыканкаму Вячаслаў Памалейка з падаткоўцамі і міліцыяй. Ён паабяцаў разабрацца й запрасіў а 17 гадзіне ў выканкам тых, у каго падаткоўцы сканфіскавалі тавар. А пасьля заклікаў прадпрымальнікаў вярнуцца да працы. фота дасланы В. Пуціцкім Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |