РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКандыдат Леанід Невар аспрэчвае вынікі выбараў
Радыё Свабода Паводле камісіі, дэпутатам тут абраная начальніца фінансавага аддзелу Рэчыцкага райвыканкаму Ала Ісачанка. За яе, як сьцьвярджае выбарчая камісія, прагаласавалі 84 працэнты выбарцаў, што прыйшлі на ўчасткі, за Невара – крыху больш за 7. “Я падаю скаргу ў Цэнтрвыбаркам, каб прызналі выбары ў 44-й акрузе несапраўднымі, сфальшаванымі, – гаворыць кандыдат у дэпутаты ў Рэчыцкай выбарчай акрузе №44 Леанід Невар. – Учора я выступіў і сказаў непасрэдна на паседжаньні камісіі, што адбылося велізарнае фальшаваньне. Ніхто з чальцоў акруговай выбарчай камісіі мне не запярэчыў. Забыліся нават павіншаваць Алу Іванаўну Ісачанку – і распусьцілі акруговую камісію”. У скарзе, дасланай учора ўвечары па факсу ў Цэнтрвыбаркам, спадар Невар прыводзіць шэраг довадаў наконт, на яго думку, падтасоўкі вынікаў выбараў. У тым ліку й такія: “На ўчастках 11, 24, 25, 30 – практычна на ўсіх участках скрыні папярэдняга галасаваньня былі адчынены й заменены бюлетэні. Падтасоўвалі вынікі за кандыдата ад улады. У раёне, дзе я жыву, дзе мяне ведаюць зь дзяцінства, дзе я вучыўся ў школе, на гэтай вуліцы калі даведаліся, што ў скрынях папярэдняга галасаваньня за мяне ўсяго 16 бюлетэняў, а за Алу Іванаўну 306, то людзі, якія тут жывуць, зьдзіўляліся і казалі: “Нам што, ісьці самім у райвыканкам? Нас у гэтым квартале жыве паўсотні, і мы ішлі галасавалі за цябе”. Намесьнік старшыні акруговай выбарчай камісіі №44 Рыгор Якушаў сказаў нашаму радыё на прэтэнзіі Невара да падсумаваньня вынікаў выбараў: “Калі ў яго ёсьць пытаньні, няхай піша заяву. А па тэлефоне я ніякіх камэнтароў не даю”. Напомним читателям, что фальсификации выборов в основном происходят за счёт досрочного голосования. И все, кто без уважительной причины пошел и проголосовал досрочно, помогли в этом. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |