РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНезалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам На паседжаньні суду дапытаны два мясцовыя чальцы прафсаюзу РЭП, якія ўваходзяць у новаствораную суполку. Яны пацьвердзілі сваё добраахвотнае ўступленьне ў шэрагі незалежнага прафсаюзу. Суду прадстаўленыя ўсе запатрабаваныя на мінулым паседжанні дакумэнты пра стварэньне ў Рэчыцы пярвічнай структуры прафсаюзу РЭП. Аднак рашэньня суд пакуль не прыняў. Пры гэтым судьдзю цікавілі больш не дабраахвотнасць уступлення у шэрагі прафсаюза, а колькі чальцы гэтага прафсаюза зарабляюць, дзе яны працавалі да уступлення ў прафсаюз і іншыя пытанні, якія да дзейнасці прафсаюза ўвогуле немаюць аніякіх адносін. Гомельскі прававы інспэктар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы свайго прафсаюзу ў судзе, паведаміў, што судзьдзя Анатоль Стрэльчанка вырашыў апытаць у якасьці сьведкаў усіх сяброў новастворанай прафсаюзнай суполкі. Разгляд справы будзе працягнуты 13 кастрычніка. Нагадаем, што Рэчыцкая тэрытарыяльная суполка прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці створана яшчэ ў 2007 годзе. Прафсаюз РЭП двойчы падаваў у выканкам дакумэнты на рэгістрацыю сваёй пярвічнай структуры. Аднак выканкам адмовіўся паставіць суполку на ўлік — на той падставе, што ў горадзе ўжо дзейнічае адна арганізацыя незалежнага прафсаюзу.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
justas
Калі ёсьць попыт - дык і прапанова будзе. А любая праца - гэта лепш, чым на канапе сядзець і не рабіць нічога. А калі чалавек працуе, дык ён мае права на абарону, чым прафсаюзы і займаюцца. 19:18, 08/10/2008
Янка
Носитесь с этим профсоюзом как с писаной торбой. Не профсоюз, а Белоснежка и семь гномов. А Белоснежка кроме того, что председатель этого профсоюза, продавец конфет на рынке еще и первую древнейшую прекрасно освоила. 20:28, 06/10/2008