РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГамяльчаніна будуць судзіць за атрыманне грошай на вяселле
Як паведаміў К.Жукоўскі, у канцы мінулага года яго выклікалі ў падатковую інспекцыю Цэнтральнага раёна Гомеля, прапанаваўшы запоўніць дэкларацыю за апошнія сем гадоў. Паводле слоў актывіста, лічачы затраты на куплю і транспарціроўку аўтамабіля, ён памыліўся прыкладна на 1.000 долараў, за што атрымаў штраф у памеры пяці базавых велічынь. Таксама ў падатковай інспекцыі ад актывіста запатрабавалі тлумачальную запіску аб атрыманым за апошнія гады прыбытку. Пасля таго, як той падаў тлумачальную, падатковы інспектар Святлана Кавалёва склала на К.Жукоўскага пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. - Я напісаў, што на вяселле мне падарылі некалькі тысяч долараў, — патлумачыў К.Жукоўскі. — У падатковай сказалі скласці спіс гасцей з адрасамі і нумарамі тэлефонаў. Я даў такі спіс. Сярод гасцей аказаліся грамадзяне Украіны, яны падарылі мне 2.000 долараў. Але сам я даведаўся аб гэтым толькі пасля наведвання падатковай, бо я не пытаўся ў сваякоў, хто і колькі мне дарыў. Падаткавікі палічылі гэта замежнай бязвыплатнай дапамогай, якую — згодна з дэкрэтам — неабходна рэгістраваць у Дэпартаменце па гуманітарнай дапамозе пры Адміністрацыі прэзідэнта. Атрымліваецца, у кожнага я павінен быў запытацца, хто і колькі грошай паклаў у канверцік, каб зарэгістраваць іх і заплаціць падаткі. Патрабаванні падатковай інспекцыі актывіст лічыць палітычным націскам на яго з боку ўладаў. К.Жукоўскага чакае позва ў суд. Яму пагражае канфіскацыя незарэгістраваных сродкаў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |