РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЖалезныя злачынцы
Злавілі вялікага злачынцу — прадпрымальніка, што вывозіў мэталалом у Расею. Прыкрываючы яго бульбаю. Але хлопец здуру дэкляраваў на беларускай мытні бульбу, а на расейскай — ужо мэтал. Журналіст БТ прыехаў нават пад Гарадзішча, дзе прапрымальнік рабіў сваю чорную справу. У кадар трапіў дабіты аўтобус, рэшткі ржавага трактара, сьмецьце… Колькі счарнелых ад сялянскай працы і гарэлкі мужыкоў у ватоўках ды вязаных шапках разьбіралі нейкую машыну. На пытаньні журналіста мыркаюць сабе пад нос, што нанімаліся рамантаваць трактар. Журналіст трыюмфуе. Распавядае акалічнасьці затрыманьня, называе шалёныя сумы нядоімак. Пасьля між іншым дадае, маўляў, цэны на мэталалом у Расеі зноў пайшлі ў гору, а ў нас зьменшыліся. Бязмытнік злоўлены, дзяржава атрымае «неўзысканыя» грошы, праца органаў паказаная падаткадаўцам. Паўстае адно пытаньне. Калі б цана мэталалому быў б у Беларусі рынкавая, ці цягнуў бы чалавек яго за мяжу? Апошнім часам я заўважыў, што валацугі й апівошы ня вельмі падкімі сталі да макулатуры і старога жалезьзя. Калі выносіш сьмецьце, бачна, як тыя, корпаючыся ў кантэйнерах, абмінаюць яго. Відаць, «нарыхтоўка» тых нават для іх больш ня мае зацікаўленьня. Калі цана падае, можна зрабіць выснову, што ці другасная сыравіна не патрэбная, ці яе гэтулькі, што немагчыма ў бліжэйшым часе перапрацаваць. А значыцца, замала магутнасьцяў. Вываз лому зь Беларусі ў Расею магчыма параўнаць з калішнім вывазам кілбасы ды сьмятаны. Покуль будзе выгадна, будуць вазіць. Віна прадпрымальніка, што парушаў закон — плаціў дзяржаве не як за чорны мэтал, а як за бульбу. Кадры з тэлебачаньня яшчэ раз выявілі сутнасьць нашай сыстэмы. Пасьпяховаму чалавеку, які знаходзіць як зарабіць сабе і дае яшчэ працу іншым (на маю думку, ня так і добра ў калгасах, калі людзі працуюць у прадпрымальніках па нарэзцы жалеза), немагчыма было зарабляць, не парушаючы закону. Ад Рэд. Зьвярнула ўвагу, што аналягічнае «журналісцкае расьсьледаваньне» ў аўторак на першай паласе надрукавала «Советская Белоруссія». Ці ня знак гэта палітычнага заказу? У газэце падкрэсьлена: усё тое адбывалася з прычыны празрыстай мяжы з Расеяй. Руслан Равяка, Баранавічы Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |