РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНазіральнікі АБСЕ не прызналі «выбары» у БеларусіМісія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Кіраўнікі місіі міжнародных назіральнікаў адзначылі, што падчас усіх этапаў выбарчай кампаніі былі выяўленыя значныя парушэнні. Выбары не адпавядалі стандартам АБСЕ. «Рэкамендацыі АБСЕ не былі выкананыя. Па адзнаках назіральнікаў падлік галасоў адбываўся ў закрытым рэжыме. Назіральнікаў не дапушчалі да падліку галасоў, быў ускладнены сам працэс назірання за «выбарамі», былі заўважаныя выпадкі фальсіфікацыі вынікаў галасавання. У нас ёсць падставы лічыць, што ажыццяўляўся строгі адміністрацыйны кантроль за выбарчым працэсам. Мэтай выбарчай кампаніі з'яўляецца прадастаўленне выбару выбаршчыкам. Але свабода выбаршчыкаў была абмежаваная ўладамі Беларусі. Беларускім уладам неабходна ажыццяўляць змены, каб краіна стала на шлях дэмакратызацыі і прагрэсу», - заявіла кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Анн-Мары Лізен. Кіраўнік місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Герт-Хінрых Арэнс заявіў, што расчараваны ходам і вынікамі «парламенцкіх выбараў» у Беларусі. Па ягоных словах, «на працягу шматлікіх гадоў назіраецца адсутнасць празрыстасці «выбараў» у Беларусі». Аренс адзначыў, што назіральнікі АБСЕ зафіксавалі парушэнні падчас усіх этапаў выбарчай кампаніі.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |