РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПадатак: прадпрымальнікам 15%, астатнім 12%
Учора дэпутаты прынялі ў першым чытаньні законапраект пра адзіную стаўку падаходнага падатку. Наступствы рэформы падаткавай сыстэмы Гэта азначае, што падаходны падатак будзе аднолькавы для ўсіх катэгорый насельніцтва і складзе 12% ад заробку. Цяпер жа ў Беларусі існуе дыфэрэнцыяваны падатак, мінімальны памер якога складае 9%, а максымальны 30%. Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, які прадставіў праект закона дэпутатам сказаў, што таксама мяркуецца ўвесьці адзіны памер падатку і для індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён будзе складаць 15%. Паводле спадара Харкаўца, сёлета прадпрымальнікі плацяць у сярэднім 16,3% ад свайго заробку. Міністар фінансаў таксама сказаў, што галоўным прыярытэтам на 2009 год будзе рост прыбытку людзей, якія працуюць у бюджэтнай сфэры. Прынамсі на канец 2009 году тут мяркуецца давесьці сярэдні заробак да 550 даляраў. А ў 2010 годзе — да 700 даляраў Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |