РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПрадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных
Генпракурор Беларусі прапаноўвае ўвесці квоту працоўных месцаў для асобаў, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі. З такой ініцыятывай Рыгор Васілевіч выступіў учора на сесіі «палаты прадстаўнікоў». «Каля 54% усіх злачынстваў у Беларусі здзяйсняюць асобы, якія раней ужо здзяйснялі злачынствы і адбылі тэрмін пакарання ў месцах зняволення», - паведаміў генпракурор. Як перадае «Интерфакс-Запад», Рыгор Васілевіч лічыць гэтую праблему недапрацоўкай не толькі пракуратуры і МУС, але яшчэ і іншых дзяржаўных органаў, такіх як служба занятасці і служба працы з моладдзю". "Людзям, якія вызваліліся з месцаў зняволення, надзвычай складана працаўладкавацца. Гэта сапраўды праблема, іх сапраўды не хочуць браць на працу, асабліва ў сельскай мясцовасці", - сказаў генпракурор. Таму, на думку Васілевіча, шмат каму з гэтых людзей зноў прыходзіцца ісці на злачынства, каб здабываць сабе на пражыванне. Ён лічыць, што на прадпрыемствах усіх відаў уласнасці неабходна ўводзіць спецыяльныя квоты працоўных месцаў для асобаў, якія вызваляюцца з месцаў зняволення. "Трэба ўводзіць своеасаблівую "броню" на прадпрыемствах", - лічыць генпракурор. Акрамя таго, адну з праблемаў сучаснага працэсуальнага заканадаўства Васілевіч бачыць у тым, што асобаў, якія знаходзяцца пад наглядам міліцыі, досыць складана кантраляваць. "Электронная сістэма кантролю, якая распаўсюджаная ў многіх краінах, у нас знаходзіцца пакуль толькі ў стадыі папярэдняга даследавання", - адзначыў генпракурор. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |