РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСкажы мне, што ты ясі, і я скажу табе , хто ты.
Указам Аляксандра Лукашэнкі вызначаны сезонныя мыты на гародніну, якая ўвозіцца ў Беларусь: на свежыя памідоры і агуркі – 50% іх кошту, на цыбулю – 180% , капусту белакачанную – 75%, моркву – 120%, буракі – 150%. То бок, імпартная гародніна падаражэе. Зразумела, робіцца гэта дзеля таго, каб абараніць на рынку айчынных вытворцаў сельгаспрадукцыі. Але ў гэтага медаля ёсць і іншы бок: даследаванні паказваюць, што ў апошнія гады беларусы сталі харчавацца хоць і не меней, але горш. Высокае мыта на ўвоз дазволіць узняць цэны, дарэчы, і на айчынныя прадукты. Бульбу беларускай вытворчасці прадаюць з машынаў па 700 рублёў за кілаграм. (Гэта недзе каля трыццаці амерыканскіх цэнтаў.) А ў Германіі яна каштуе 25 цэнтаў – прыкладна 500 рублёў. Аднак з новымі мытамі завозіць нямецкую бульбу будзе ўжо нявыгадна. А значыць, пры адсутнасці канкурэнцыі, можна ўзнімаць цэны на сваю. Дзяржава абараняе аграрыяў мытамі і таннымі крэдытамі. А ў выніку цэны толькі растуць. Напрыклад, у Польшчы яблыкі сёлета каштавалі 20 грошай за кілаграм. Гэта каля 180 беларускіх рублёў. Вось і параўнайце з цэнамі ў Беларусі! Беларускаму пакупніку даводзіцца эканоміць на соках, садавіне, вітамінах. І гэта ўжо ператвараецца для нацыі ў сапраўдную праблему. Паводле эканаміста, кіраўніка Аналітычнага цэнтру “Стратэгія ” Леаніда Заікі, у Беларусі, у параўнанні з суседнімі краінамі, танней каштуюць толькі тры віды харчовай прадукцыі: гэта хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако ды крупа – пшонка, манка і гэтак далей. Вось і даводзіцца сядзяць на кашы з малаком. Ну, і бульбе, зразумела. Пражыць, канечне, можна. Але для нармальнага здаровага чалавека патрэбна іншая ежа. У краінах Еўразвязу дзіцёнак у сярэднім за год выпівае 80 літраў сокаў, а ў нас – 12. Тое самае тычыцца гародніны і садавіны – мы вельмі мала іх спажываем, таму і хварэем часцей за еўрапейцаў. У нас структура харчавання пасунутая ў бок макаронаў, бульбы, хлеба. Ямо тое, што танней. Апошнім часам сталі меней есці мяса й рыбы. У рацыёне беларуса не хапае садавіны, гародніны, зеляніны. Пераважаюць тлушч і рафінаваныя вугляводы. Да такой высновы прыйшлі беларускія лекары, вывучаючы цягам апошніх гадоў характар харчавання дарослага і дзіцячага насельніцтва краіны. Паводле разлікаў спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, калі ў сярэднім каларыйнасць харчавання дарослага чалавека павінна складаць 2 – 2,2 тысячы кілакалорыяў, дык аптымальны рацыён выглядае так: да 40% яго займаюць крупы (найлепш, грэчка, аўсянка, рыс), хлеб грубага памолу, макароны, бульба. До 35% адводзіцца гародніне і садавіне. На долю бялковай групы прадуктаў прыпадае до 20% – малако, сыр, кефір, ёгурт, курынае мяса, ялавічына, яйкі, прадукты з соі. Прыкладна 5% – тлушч усіх відаў і цукар (у тым ліку, у кандытарскіх вырабах, цукерках, марожаным і г.д.). Але для такога рацыёну патрэбны зусім іншыя даходы, пра якія сярэднестатыстычны беларус можа толькі марыць. Так што параўнанне прадуктаў на стале ў беларусаў і ў нашых суседзяў – не на нашу карысць. А некаторыя айчынныя эканамісты ўжо ахрысцілі рацыён жыхара РБ “меню ваеннага камунізму”. Алег Ман Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
Доўнар
Некалькі год таму Рыгоравіч сказаў: Нам нужна такая демократия, что бы на свою небольшую заработную плату, человек смог купить немного хлеба, молока, иногда мясо, для детей. Дети много не едят.
/Из выступления на МАЗе в начале своего срока/
Так, чаму вы здзіўляецесь. у Рыгоравіча словы са справай не разыходзяцца. 16:28, 05/10/2008