РэчыцаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНа былой сядзібе Караткевіча збіраюцца пабудаваць прыбіральню
Найлепшую ў горадзе і нават у вобласці прыбіральню вырашылі пабудаваць да аднаго з галоўных афіцыйных святаў краіны “Дажынкі” ўлады Оршы. І гэта было б вельмі добра, бо якраз падобных збудаванняў бракуе ў кожным з гарадоў Беларусі, але пляцоўка, якая была абранай, выклікала ў жыхароў горада абурэнне. Прыбіральню збіраюцца ўзвесці на месцы былой сядзібы сям’і Караткевічаў, у скверы побач з помнікам знакамітаму пісьменніку. Улічваючы памеры будыніны, вядомы помнік проста згубіцца на ейным фоне. Ды і наўпрост – ідэя спалучэння на невялікім пятачку твора мастацтва, прысвечанага аднаму з выбітнейшых беларусаў, ды прыбіральні нічога, акрамя абурэння вызваць не можа, паведамляе “Радыё Рацыя”. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |